...Муха. Вялікая і тлустая, з фасетачнымі вочкамі...
...Шкло. Празрыстае і таўшчэзнае...
...Муха выпісвае фантастычныя піруэты і з паталагічным глупствам беспаспяхова намагаецца разбіць аб шкло свае неіснуючыя дурныя мазгі.
...Муху вабіць свет за вакном. Там сонца, там зоры, там ясныя зялёныя паляны з мядовай квеценню, там свежае паветпа і новае жыцё. Яно такое блізкае і адначасова такое далёкае, недасягальнае...
...І муха б'ецца і б'ецца ў каматозе аб незразумелую для яе перашкоду. Мізэрныя мушыныя мазгі лепяцца ўсмятку, а сонца ды свабода не робяцца бліжэй. Цяжка нават зразумець, разбіла сабе муха мазгі ці не. Па сутнасці, ёй мазгі і не петрэбны. Мушыны лёс - лётаць па пакоях, біцца бясконца аб шкло і чакаць, пакуль яе не прыб'юць...
...Дурніца так і не зразумее ніколі, што дзесьці ўверсе абавязкова ёсць расчыненая фортка...